Навіны

Журналіст Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю

Ён цалкам адбыў тэрмін — паўтары гады калоніі агульнага рэжыму

Сяргей Гардзіевіч. Фота зроблена да зняволення

Палітзняволены журналіст інтэрнэт-выдання «Першы рэгіён» (цяпер гэта «Лепшы рэгіён») Сяргей Гардзіевіч з Драгічына вызваліўся дзень у дзень у прызначаны тэрмін 27 кастрычніка 2022 года з выпраўленчай калоніі №17 г. Шклова. Дзе ён адбываў свой тэрмін зняволення.

Сяргей Гардзіевіч быў пакараны судом Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці 2 жніўня 2021 года — суддзя Іванаўскага раёна Генадзь Кудласевіч — за абразу прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (арт. 369 КК), у распаўсюдзе загадзя ілжывых і зневажальных іншых асоб звестак (паклёп), якія змяшчаюць абвінавачванне ў здзяйсненні цяжкага злачынства (арт. 188 КК), а таксама ў публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 368 КК).
Канчаткова шляхам частковага складання пакаранняў Гардзіевічу прызначылі пазбаўленне волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Журналіст у судзе сваю віну не прызнаў.

Праваабаронцы вельмі рады вызваленню Сяргея Гардзіевіча, аднаго з лепшых незалежных журналістаў.
Made on
Tilda