Судовыя паседжанні

Прадпрымальніка з Мікашэвічаў асудзілі

Па інфармацыі берасцейскай «Вясны» ад сваіх крыніц, прадпрымальнік з Мікашэвічаў 52-гадовы Андрэй Арол асуджаны на 2 гады «дамашняй хіміі» (абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову). Гэта пастанавіў суд напачатку снежня 2025 года.

Нагадаем, што Арла затрымалі ў чэрвені 2025 года за лайк (або каментар) у інтэрнэце пасля нападу Расіі на Украіну.

Пасля гэтага Арол правёў 5.5 месяцаў правёў у СІЗА КДБ. Цяпер мужчына вярнуўся дамоў.
2025-12-04 13:48