Навіны

У Мікашэвічах арыштаваны прадпрымальнік Андрэй Арол

Меркавана, за падтрымку Ўкраіны
Мікашэвічы — гарадок маленькі, дзе чуткі разносяцца з хуткасцю маланкі, тым больш калі падзеі тычацца страты працы некаторымі жыхарамі гораду.

З 18 чэрвеня 2025 перасталі працаваць крамы 52-гадовага прадпрымальніка Андрэя Арла, дзе прадаваліся дзіцячыя цацкі, адзенне, ровары і іх рамонт. Прычынай прыпынення працы стаў арышт уладальніка крамаў. Цяпер Арол знаходзіцца ў следчым ізалятары №7 Берасця. Прычынай арышту, па нашых дадзеных, стаў ці то лайк, ці то каментар у інтэрнэце пасля нападу Расіі на Украіну.

Чарговы раз ламаюць лёс, жыццё і здароўе чалавека па палітычнай справе.
Made on
Tilda