Навіны

Яшчэ аднаго каталіцкага святара-замежніка пазбавіліся вернікі ў Берасцейскай вобласці

Ізноў праз рашэнне ўладаў
Януш Пуліт (у цэнтры) ў 2025 годзе. Фота: biskup_andrei via Instagram
Як заўважыла Хрысціянская Візія, Пінская епархія развітваецца з Янушам Пулітам. Ён на працягу 32 гадоў быў пастарам у Ружанах ды Лыскове. Але беларускія ўлады не працягнулі святару-паляку дазвол на служэнне ў Беларусі. Паведамленне пра гэта з'вілася ў Пінскай епархіі 20 жніўня 2026.

Гэта ўжо трэці такі вядомы выпадак у каталіцкай Пінскай епархіі з пачатку года. Раней аналагічным чынам не выдалі новы дазвол на служэнне Адаму Страчынскаму і Паўлу Кручэку. У выніку ксяндзы-палякі вымушана з'язджаюць з Беларусі, без магчымасці працягваць сваю пастырскую дзейнасць.

Нагадаем, юрыст-праваабаронца ўжо аналізаваў гэтую сітуацыю, калі ва ўмовах недахопу каталіцкіх святароў улады фактычна высылаюць замежных каталіцкіх святароў: «Тут ёсць прыкметы парушэння права на свабоду веравызнання». Падрабязней з аналізам юрыста можна азнаёміцца па гэтай спасылцы.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda