За выраз, пакінуты ў закрытым чаце «Аджарскі ваяж. Грузія», «мусора задумаются, тем более гэбьё, минус один мусор» у судзе Бярозаўскага раёна пакараны Віктар Хлябец з інсуліназалежным дыабетам. Па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь яму прысудзілі 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Суддзя Наталля Вакульчык палічыла довады дзяржаўнага судовага эксперта кампутарных сродкаў са стажам філолага 1.5 гады Паліны Зінавенка, дзяржабвінаваўцы пракурора Бярозаўскага раёна Аляксандра Круцько і прызнання віны ў апошнім слове самаго Хлябца дастатковымі, каб вынесці пакаранне ў выглядзе запатрабаванага пракурорам тэрміну.
Хаця адвакат Павел Алесік прасіў апраўдаць абвінавачанага, паколькі загінулы супрацоўнік КДБ Федасюк не названы ў каментары, а каментар тычыцца агульнага шэрагу сілавых структур і не ўтрымлівае ненарматыўнай лексікі, як сказала і напісала ў папярэдніх заключэннях Паліна Зінавенка.