Судовыя паседжанні

Былога сілавіка з Берасцейшчыны асудзілі ў Менску да 21 года пазбаўлення волі

26 кастрычніка 2026 года Менскі абласны суд вынес вырак тром мужчынам, даведалася «Вясна». Гаворка пра Генрыха Агеева, Юрыя Васілеўскага ды Івана Балашэнку.

Агееў атрымаў 21 год зняволення. Сярод артыкулаў — «здрада дзяржаве», некаторыя «тэрарыстычныя» артыкулы.

Як раней распавядаў былы сукамернік Агеева, таго затрымалі за меркаванае выконванне заданняў на тэрыторыі Крыма для BYPOL. А BYPOL беларускія ўлады лічаць ажно «тэрарыстычнай арганізацыяй».

Пра Генрыха Агеева вядома, што ён з Берасцейшчыны. Калісьці служыў ва ўнутраных войсках МУС РБ. Як ён пазначаў у сацсетках, звольніўся адтуль у жніўні-2020.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
2026-10-27 14:24