Відаць, па «справе Гаюна»
24 ліпеня 2026 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 27-гадовага Вадзіма Багданава. МУС у спісе адзначыў, што мужчыну асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1, ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
Як паведамляе Наша Ніва, Багданаў нарадзіўся ў в. Тэўлі на Кобрыншчыне. Працаваў у розных сферах, апошняе вядомае — ў сферы IT як тэсціроўшчык. Як вынікае з яго сацсетак, у 2024 годзе пераехаў у Польшчу. Далей, па звестках журналістаў, мужчыну затрымалі напрыканцы 2025 года па вяртанні з-за мяжы ды змясцілі ў СІЗА.
Сутнасць справы супраць мужчыны дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулу, гэта магла быць перадача інфармацыі ў «Беларускі Гаюн».
Сутнасць справы супраць мужчыны дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулу, гэта магла быць перадача інфармацыі ў «Беларускі Гаюн».
Даведка. «Справа Гаюна» — масавая рэпрэсіўная справа ў Беларусі. Распачалася пасля таго, як сілавікі атрымалі доступ да ўсіх паведамленняў, якія людзі напісалі ў «Беларускі Гаюн» — праект, які з лютага-2022 збіраў і публікаваў інфармацыю пра перасоўванне вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.
МУС у спісе адзначыў, што Багданаў «адбывае пакаранне». Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі пазбаўленне волі (тэрмін у калоніі).
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Чытайце таксама:
- Пінскаму святару далі 2 гады «хатняй хіміі». Верагодна, па «справе Гаюна»
- 38-гадовую жанчыну з Кобрына асудзілі. Відаць, па «справе Гаюна»
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
