Навіны

У Берасці чарговы зялёны кавалак збіраюцца забудаваць шматкватэрнымі дамамі

Можна выказаць гарадскім уладам свае заўвагі
На сайце гарвыканкама з'явілася абвестка, што пачынаецца працэдура грамадскага абмеркавання для праекта забудовы ля вуліцы Берагавой. Гаворка пра кавалак зямлі ў мікрараёне Валынка, паміж вул.Новай і Валынскай.
На дадзены момант праект прадугледжвае два трохпавярховыя будынкі, кожны на тры пад'езды, а таксама паркоўку пад адкрытым небам на 102 месца.

Варта адзначыць, што сёння на гэтым месцы растуць дрэвы, а вакол — прыватныя аднасямейныя дамы.

А візуалізацыя праекта адарвана ад рэчаіснасці: згодна з ёй, вакол новабудаў будзе шмат дрэваў і зеляніны, хаця шматкватэрныя дамы збіраюцца размясціць пасярод прыватнага сектара (і на месцы дрэў).
З 19.10.2026 да 02.11.2026 гарвыканкам прымае заўвагі да праекта. Гэта можна зрабіць пісьмова ці ў электронным выглядзе.

Падрабязней з дакументацыяй можна азнаёміцца тут і тут. Інфармацыя, як звярнуцца да гарвыканкама, ёсць па гэтай спасылцы.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
2026-10-18 12:24