Можна выказаць гарадскім уладам свае заўвагі
На сайце гарвыканкама з'явілася абвестка, што пачынаецца працэдура грамадскага абмеркавання для праекта забудовы ля вуліцы Берагавой. Гаворка пра кавалак зямлі ў мікрараёне Валынка, паміж вул.Новай і Валынскай.
На дадзены момант праект прадугледжвае два трохпавярховыя будынкі, кожны на тры пад'езды, а таксама паркоўку пад адкрытым небам на 102 месца.
Варта адзначыць, што сёння на гэтым месцы растуць дрэвы, а вакол — прыватныя аднасямейныя дамы.
А візуалізацыя праекта адарвана ад рэчаіснасці: згодна з ёй, вакол новабудаў будзе шмат дрэваў і зеляніны, хаця шматкватэрныя дамы збіраюцца размясціць пасярод прыватнага сектара (і на месцы дрэў).

З 19.10.2026 да 02.11.2026 гарвыканкам прымае заўвагі да праекта. Гэта можна зрабіць пісьмова ці ў электронным выглядзе.
Падрабязней з дакументацыяй можна азнаёміцца тут і тут. Інфармацыя, як звярнуцца да гарвыканкама, ёсць па гэтай спасылцы.
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Падрабязней з дакументацыяй можна азнаёміцца тут і тут. Інфармацыя, як звярнуцца да гарвыканкама, ёсць па гэтай спасылцы.
Чытайце таксама:
- У Берасці ў мікрараёне Кіеўка вырашылі пабудаваць шматпавярховікі. Мясцовыя жыхары: «Атрымоўваецца, падманулі жыхароў прыватнага сектара»
- 10 млн рублёў за права забудаваць у Берасці шматпавярховікамі 28 га. Сёння там амаль толькі дрэвы ды вада
- В Бресте хотят построить еще один асфальтобетонный завод. К проекту есть вопросы у экологов
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна