Што такое «справа Гаюна»
Масавая рэпрэсіўная справа ў Беларусі. Распачалася пасля таго, як сілавікі атрымалі доступ да ўсіх паведамленняў, якія людзі напісалі ў «Беларускі Гаюн» — праект, які з лютага-2022 збіраў і публікаваў інфармацыю пра перасоўванне вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі. Людзей, якіх рэпрэсуюць па гэтай справе, звычайна судзяць па ч.1, ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).