Яго справу разгледзеў незвычайны суд
Напрыканцы верасня 2026 года медыі на падставе дадзеных са «спісу экстрэмістаў» зрабілі артыкулы аб тым, што асудзілі Валянціна Марчука. Як даведалася Наша Ніва, гэта ветэрынар Столінскай участковай ветлячэбніцы.
Але ж нашае вока зачапіла інстанцыя, якая пазначана ў «спісе экстрэмістаў», якая вынесла палітычны прысуд. Згодна з інфармацыяй з сайта МУС, Марчука асудзіў суд Пінскага раёна і г.Пінска па арт.361-4 Крымінальнага Кодэкса.
Яшчэ нядаўна раённыя суды ўвогуле не разглядалі справы па арт.361-4 Крымінальнага Кодэкса. У Берасцейскай вобласці за такія справы браўся толькі 1 суд — Берасцейскі абласны суд.

Што ж змянілася?
Раней згодна з арт.268 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (КПК), справы з раздзела «злачынствы супраць дзяржавы» былі падсудны абласным судам. А значыць, згодна з арт.267 КПК, раённы суд не мог іх разглядаць. Марчука ж асудзілі па артыкуле 361-4 КК, які менавіта што адносіцца да раздзела «злачынстваў супраць дзяржавы».
Але 20 ліпеня 2026 года набылі моц змены ў КПК. Цяпер не ўсе «злачынствы супраць дзяржавы» падсудны абласным судам, а толькі справы па арт.356-360 КК. Такім чынам раённыя суды змаглі брацца за «справу Гаюна» (гэта як раз арт.361-4 КК, як у Марчука). І менавіта «справа Гаюна» з'яўляецца асноўнай падставай для палітычных прысудаў апошнім часам.

Што такое «справа Гаюна»
Масавая рэпрэсіўная справа ў Беларусі. Распачалася пасля таго, як сілавікі атрымалі доступ да ўсіх паведамленняў, якія людзі напісалі ў «Беларускі Гаюн» — праект, які з лютага-2022 збіраў і публікаваў інфармацыю пра перасоўванне вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі. Людзей, якіх рэпрэсуюць па гэтай справе, звычайна судзяць па ч.1, ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Хаця справа Марчука — гэта не першы суд па арт.361-4 КК у раённым судзе. Але ўсё роўна гэта досыць рэдкі выпадак.
Мы налічылі ўсяго 3 аналагічных справы ў Берасцейскай вобласці (на падставе «спісу экстрэмістаў»). Гэта выракі Мікіты Стаяна (ч.1, ч.2 арт.361-4 КК), Таццяны Хабаравай (ч.1 арт.361-4, ч.1 арт.130 КК), і ўжо згаданы Валянцін Марчук (ч.1, ч.2 арт.361-4 КК).
Таксама мы знайшлі па аднаму выпадку ў Гомельскай вобласці (Ганна Муха, ч.1 ч.2 арт.361-4 КК) ды Магілёўскай вобласці (Сяргей Сініцкі, ч.1, ч.2 арт.361-4 КК).
Але самы ранні прыклад, згодна са «спісам экстрэмістаў», менавіта з Берасцейскай вобласці (гэта справа Хабаравай, яе дадалі ў спіс 11.09.2026).

Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
- Палітвязню з Драгічыншчыны спачатку далі калонію, а потым змякчылі пакаранне
- Тэсціроўшчыка з Кобрыншчыны асудзілі па вяртанні з Польшчы. Відаць, па «справе Гаюна»