Судовыя паседжанні

Палітвязню з Драгічыншчыны спачатку далі калонію, а потым змякчылі пакаранне

Андрэй Шэйка крайні справа. Фота 2020 года. Мы схавалі твары іншых са здымка. Арыгінал фота: sb.by
Па інфармацыі «Берасцейскай Вясны», Андрэй Шэйка, былы галоўны аграном СПК «Ліпнікі» ў Драгічынскім раёне, вярнуўся дадому — але не ў статусе вызваленага па абмену ці памілаванага, а пакаранага на 4 гады «дамашняй» хіміяй. Хаця спачатку быў асуджаны да 3 гадоў зняволення ў Менскім гарадскім судзе.

Па нашых дадзеных, падставай для пераследу сталі каментары мужчыны ў чаце тэлеграм-канала «Мая краіна Беларусь». За гэта інкрымінавалі ч.3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да санкцый ці шкоды нацыянальнай бяспецы РБ) і арт. 130 КК (Распальванне варожасці). Разгляд справы адбыўся ў 2026 годзе. Да суду ўтрымліваўся ў СІЗА. Пасля вынясення прысуду падаў падаў апеляцыйную скаргу ў Менскі абласны суд, які змяніў пакаранне з 3 гадоў зняволення на 4 гады «дамашняй хіміі» (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову). Вядома, што суд другой інстанцыі прыняў да ўвагі, што Андрэй Шэйка — шматдзетны бацька, ў яго сям'і дзіця з інваліднасцю.

Вельмі добра, што бацька будзе з дзецьмі дома, хаця і ў абмежаваным стане. Але варта адзначыць, што гэта досыць нетыповы прыклад змены палітычнага вырака, які выклікае калі не здзіўленне, то прыхаваную надзею.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda