Навіны

-1 палітвязень: выйшаў з калоніі былы следчы Антанюк

Ён адбываў тэрмін па «карагоднай справе»
Аляксандр Антанюк
Як стала вядома берасцейскай «Вясне», 28 студзеня 2023 года цалкам адбыў пакаранне Аляксандр Антанюк. Ён працаваў следчым да 2020 года, пасля чаго звольніўся. Затрымлівалі яго брутальна, «як Пабла Эскабара, не хапала толькі верталёту» (пра гэта ён ўзгадваў у кранальным апошнім слове на судзе).

Да суду былога супрацоўніка структур трымалі ў СІЗА. І нягледзячы на адсутнасць прамых доказаў, Аляксандра прызналі вінаватым ва ўдзеле ў берасцейскай акцыі пратэсту 13.09.2020. Суддзя Скалковіч прызначыла мужчыне паўтары гады калоніі. Свой тэрмін Антанюк адбываў у калоніі №3 (Віцьба).
Made on
Tilda