Пра людзей

Апошняе слова экс-следчага Антанюка, якога судзілі па "карагоднай справе"

«Затрымлівалі, як Пабла Эскабара»


Мінула 2 гады з гучнай акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 году ў Берасці з карагоду, які пратэстоўцы зладзілі на скрыжаванні дарог у горадзе. Людзі танчылі і пелі, ды як казалі на судзе пэўныя абвінавачаныя, "панавала святочная атмасфера". Потым прыехаў вадамёт, які разагнаў натоўп. І была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэксу (Дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На дадзены момант па гэтай справе агучаны прысуды 130 людзям. Яшчэ дваіх зараз судзяць (у межах "групы Аўтуховіча"). Зараз гэта самая масавая крымінальная справа ў краіне за пратэсты 2020 году.

З нагоды гадавіны "карагоду" прыводзім выступ аднаго з фігурантаў справы ў судзе. У сваім апошнім слове, якое трывала 30 хвілін, ён разабраў і тое, што ў справе шмат доказаў, якія нельга выкарыстоўваць. І звярнуў увагу на шмат іншых недарэчнасцяў. Ён — былы следчы, які адпрацаваў у ворганах амаль 10 год, ды сышоў у ліпені 2020 года. Нейкія актывісты маглі ведаць яго як Льва, але ж насамрэч яго клічуць Антанюком Александрам Александравічам. Сваё апошняе слова на судзе 14.03.2022 ён прамовіў на беларускай мове, далей прыводзім яго цалкам.

Таксама чытайце:


«Ну, каб разбавіць смутак, я хачу скарыстацца магчымасцю і павіншаваць усіх прысутных дам з 8 сакавіка. Ёсць такая песня Ленінграда, але напяваць не буду. Зычу ўсім міру і дабрабыту, здароўя і плённай працы, любові і кахання — а ў беларускай мове гэта паняцці розныя.

З іншага боку, хачу сказаць перад сваім выступам, апошнім словам,
хачу папярэдзіць Высокі суд аб крымінальнай адказнасці за такі артыкул Крымінальнага кодэкса, як 197 — гэта пераслед грамадзян за крытыку ў публічнай форме.

Спадарства, калі вы бачыце мяне тут, значыць, аднаго з нас ужо няма, прынамсі, у праваахоўчых структурах. Ведаючы аб сучаснай страчанай літасці, я вымушаны выступіць менавіта ў гэтай форме. Вядома, гэта вялікая нечаканасць як і для вас, так і для мяне — знаходжанне ўжо 160 дзён [за кратамі].

Але калі ёсць злачынства — ну, выдуманае, не выдуманае, гэта розныя погляды, — то павінен быць злачынца. Я вось гэтае пытанне задаваў следчаму Латышэвічу, які быў маім аднакурснікам; таксама задаваў гэтае пытанне оперу: "Вось калі вы мяне затрымалі, як Пабла Эскабара, з гэтымі балаклавамі, на бусіке, то значыць, вы можаце так называць, вось, ці я — злачынца?". І самае цікавае, што і опер, і следчы не маглі адказаць на гэтае пытанне. Яны хавалі вочы і не маглі сказаць, хаця — быццам бы — чаму не? Калі я злачынца, то можна сказаць: вось е злачынства, ты здзейсніў яго, ты — злачынца. Але адзін мне сказаў: "Не буду персаніфікаваць", адзін мне сказаў, што "я на працы, я б вам адказаў", а другой сказаў, што "вы ж разумееце". Ну, неяк вось так.


Але, давайце к статыстыцы. Чаму я да жніўня 2020 года быў чалавекам са станоўчымі характарыстыкамі, нават, можа, больш стажа ў мяне, чым у некаторых тут — у мяне 9 год, колькі там, 11 месяцаў і 27 дзён (не дайшоў я да 10 год у праваахоўчых структурах, але так бывае). Але чаму я, вось, з дзвюма вышэйшымі адукацыямі — гэта не проста мая пазіцыя такая, што я размаўляю на беларускай мове і проста так хачу паказаць сябе — калі я вучыўся ў акадэміі, я таксама пісаў дыпломную работу па-беларуску, калі я вучыўся ва ўніверсітэце, я таксама пісаў работы па-беларуску. Калі нават я быў на павышэнні кваліфікацыі судовых работнікаў і пракурорскіх работнікаў, я таксама пісаў работу за весь працяг існавання гэтай установы таксама па-беларуску, нават пісаў пра цыган. Вось так, і такое было.

Але вось хто пайшоў па крывой: ці я, ці ўвогуле праваахоўчыя структуры? Як следства, як пракуратура... Давайце проста разгледзім, якое... не будзем разгледжваць склад злачынства, ці ёсць склад злачынства ў гэтым злачынстве, ці выкананы натоўпам аб'ектыўны бок склада злачынства, але проста паглядзім, якая якасць крымінальнай справы ў нас існуе.

Скажу адразу, вось вы ведаеце, што ў чалавека, у якога ёсць стаж больш там 4 гады ці 5 год (замацоўваюцца следчыя са стажам да 2 гадоў), так вось следчы са стажам 2 гадоў нават гэта бы ўжо зрабіў больш якасна, чым следчы па асабліва важным справам Ясько ці Латышэвіч. Мне ўвогуле цікава, як яны проста паказалі мне гэтую крымінальную справу. Давайце па пунктам. Першае — гэта следства. Мы тут ужо казалі наконт апазнання. Следчы пры аглядзе, пратаколе аглядзе прадметаў іх не апазнае, но вядома, што ў мінулым следчы Латышэвіч, рукапацісканы мною чалавек, ён аднакурснік мой, але ўвогуле я яму казаў, пра гэтае пытанне, ці можа вы звернецеся да яго нейкім прыватным вызначэннем: якая розніца паміж асведчаннем (по-русски, освидетельствованием), апазнаннем ці аглядам? Як можна пры аглядзе мяне апазнаваць? Вось гэта наконт нават судовага следства, гэтае пытанне было не вырашана.

Але давайце звернемся да другога боку працэсуальнага. Я ўжо не кажу па звесткам, якія ёсць, но там у банкаўскіх звестках ёсць Антанюк Аляксандр Аляксандравіч, які ўвогуле пражывае ў горадзе Пінске, але канешне вы гэта не заўважылі. Но я на такія дробязі звяртаць сваю ўвагу не буду. 11 лістапада 2021 года (акурат мой дзень народзінаў, такая павага да мяне, да майго праваахоўчага стажу) мяне затрымалі пад варту, то бок прынеслі, я там сядзеў адзін у камеры, і мне прынеслі вось гэтае заключэнне пад варту. І нават гэтае заключэнне пад варту яны не могуць ажжыцявіць паводле заканадаўства: так, паводле артыкула 195 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (дарэчы, мне Крымінальна-працэсуальны кодэкс на працягу 5 месяцаў ніхто не даваў, гэта проста так, па памяці, нешта вось такое). Паводле артыкула 195 і Канстытуцыі — пра іх таксама пагаворым — паводле артыкула 195 КПК Рэспублікі Беларусь, гэта абавязанасць тлумачэння и забеспячэння правоў удзельнікаў следчага дзеяння, следчы абавязаны растлумачыць падазронаму, абвінавачванаму, якія прымаюць удзел у вытворчасці следчага дзеяння, іх права і забяспечыць магчымасць ажыццяўлення гэтых правоў у ходзе раследвання справы. Таксама паводле часткі 2 артыкула 41 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь к моманту аб'яўлення пастановы аб прымяненні меры прысячэння падазроны мае права атрымаць ад органа крымінальнага пераследу, які вынес пастанову аб прымяненні меры прысячэння, то бок УСК, то бок маёр юстыцыі Ясько, пісьмовае паведамленне аб прыналежных яму правах, якое ў дадзенай крымінальнай справе адсутнічае, яно проста адсутнічае. Пры заключэнні мяне пад варту мне проста былі не растлумачаны мае правы і абавязкі, вы можаце паглядзець, там увогуле гэтага пратаколу не існуе, хаця следчы стажам да 2 гадоў такую памылку не здзяйсняе.

Так, далей. Наконт заканадаўства. Вы казалі, што аб'ектыўны бок, то бок актыўны ўдзел, не актыўны ўдзел — гэта не адпаведна заканадаўству, гэта адпаведна каментару да Крымінальнага кодэкса, а гэта ўжо проста навуковае тлумачэнне, гэта не заканадаўства. Ну гэта ладна. Паводле палажэння артыкулу 16 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
  • абвінавачаны не абавязаны даказваць сваю невінаватасць (але гэта забываюць), а орган крымінальнага пераследу не ў праве перакладаць абавязкі даказвання на абвінавачанага;
  • сумневы ў абгрунтаванасці прад'яўленага абвінавачвання разглядаюцца на карысць абвінавачанага (то бок мяне);
  • прыгавор не можа быць на прадпалажэннях.
Паводле пункта 2 пастановы Пленума Верхоўнага суда аб прыгаворы (ў беларускай мове ёсць і прыгавор, і вырак) суда, сумневы ва абгрунтаванасці прад'яўленага абвінавачвання талкуецца на карысць абвінавачанага як у адносінах да абвінавачвання ў цэлым, так і ў частцы яго асобных эпізодаў формы віны.


Вось на працягу 2 лістапада, як мяне затрымалі (мяне затрымалі, калі я пераходзіў на зялёны сігнал светафора дарогу); вось проста пад'ехаў бусік, адкрыліся дзверы, і вось гэта мая маршрутка была, і людзі ў балаклавах мяне проста зацягнулі, і павезлі ў невядомым напрамку.
Вось яны мяне вывелі, а я кажу: "Дзе верталёт?" Яны кажуць: "Які верталёт? — Ну, на мяне вельмі мала людзей, 7 АМАПаўцаў на мяне аднаго — гэта мала, трэба яшчэ верталёты, было б як у Пабла Эскабара, і яшчэ два аўтамабілі — вось гэта было б..." Ну гэта рэальна нонсэнс, як мяне затрымліваюць, як ўвогуле робяць з мяне злачынца.
Па сутнасці, з мяне робяць злачынца. Навешваюць жоўтую [бірку] "склонный к экстремистской и деструктивной деятельности". Я вось хацеў запытаць у опера — ён таксама пісаў вось гэтую паперку, але проста ён прыходзіў да таго, як я азнаёміўся з крымінальнай справай, я б яго запытаў, "якая экстремистская и деструктивная у меня деятельность". Так, гэта наконт заканадаўства.

Пункт мой 4.1, ужо абаронца казаў наконт, вось паводле... ёсць такі артыкул, і кожны з юрыдычнай адукацыяй ведае, што паводле артыкулу 89 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, к абставінам, якія падлягаюць даказванню, адносяцца час, месца, і прычынна-следчыя сувязі. Так, вось, у пастанове аб прыцягненні ў якасці абвінавачваннага мяне ад 18 лістапада 2021 года, няверна ўказаныя, па сутнасці, як ужо казалі, найменавання вуліцы і праспекта, у прыватнасці "вуліца Будёного" пішацца з адной буквай "н", хаця па рускай мове з двумя "н"; праспект указан як проста "Машерова", хоць трэба "проспект имени П.М. Машерова", як гэта ўказана ў вашай пастанове аб "назначэнні судовага разбирательства ад 18 лютага 2022 года". Такім чынам, не ўсталявана месца здзяйснення так званага "злачынства".

Так, мы кажам наконт людзей, якія пацярпелі, да, хаця яны і не з'яўляюцца пацярпелымі. Вось ёсць такое "ИП Сидорук", да? Яна кажа, што іх прадавец сышла з месца працы а 15 гадзіне — запомнілі, а 15 гадзіне, — таму што бачыла, як на скрыжаванні Машэрава і Шаўчэнкі выйшлі людзі, што, па сутнасці, супярэчыць матэрыялам крымінальнай справы. Паводле пратаколу агляду прадметаў ад 24–30 верасня 2020 года, які маецца на лісце справы 19 тому 2, у прыватнасці, агляд відэазапіса Машэрава кропка 72, і там апошнія лічбы 3948 кропка НП4, мужчына нумар 1 выйшаў на праезжую частку дарогі ў 16:41, то бок як яна магла бачыць натоўп у 15 гадзін, калі 16:41? І самае цікавае, што і следства, і пракуратура не звяртаюць на гэтае ўвагі. То бок, ну, і нармальна. Гэта можна ў абвінавачванне пакласці, і ўсё, хаця, па сутнасці, можна тэлефонныя звесткі — калі яна тэлефанавала — ну, гэтае не важна. Гэта мы не будзем, мы будзем пазбаўлення волі прасіць.

Так, паводле відэазапісу з рэстарана вось гэтага хуткага харчавання, агледжанага пратаколу агляду прадметаў (гэта лісты справы 48-51 тому 2) бакавыя дзверы KFC зачыняюцца а 17:14 менавіта пасля таго, як яго пачаў паліваць вадамёт — менавіта пасля таго, таму што на відэазапісы яшчэ ёсць хлопец, які вось так паказвае кіроўцу гэтага вадамёту. А потым, пасля таго, як вадамёт праехаў — вось мы і бачылі ў судовым пасяджэнні, што а 17:16, то бок, праз паўтары–две хвіліны чалавек свабодна выходзіць з KFC. І самае цікавае, што дырэктар патлумачыў гэта, што быў свабодны выхад, то бок нармальная дзейнасць вось гэтага KFC не была прыпынута. Так вось, так хто прыпыніў нармальную дзейнасць KFC: вадамёт, натоўп — гэта таксама неразгледжана ў ходзе судовага пасяджэння, ні аднаго. Вось гэта ўжо шостае.


Ліст справы 18, том 2: паводле адказа з Упраўлення ўнутраных справаў Брэсцкага аблвыканкама ці па Брэсцкай вобласці нумар 16412430 ад 28 верасня 2020 года, ДЭІК паведамляе, што звесткамі аб тым, на якіх участках вуліц у горадзе Брэсце 13 верасня 2020 года ўдзельнікамі несанкцыянаваных мітынгаў быў прыпынены рух ДАІ, не распалагае. Разам з тым, яны кажуць: "У мэтах забеспячэння бяспекі дарожнага руху і аховы правапарадку супрацоўнікамі ДАІ вось гэтага ўпраўлення 13 верасня 2020 года ажыццяўлялася імі абмежаванне руху транспартных сродкаў наступнымі вуліцамі горада Брэста: гэта праспект Машэрава на ўчастке ад вуліцы Леніна да Малай (Кобрынскі мост) — тут яны памыліліся, Кобрынскі пуцепровад павінен быць — з 16:30 па 17:25 і з 17:20 па 17:45; Бульвар Касманаўтаў на ўчастке ад вуліцы Будзёнага — тут яны пішуць з дзвюма "н" — да праспекту Машэрава з 16:45 па 17:25. То бок, рух быў прыпынены кім: ДАІ ці натоўпам? Вось гэтае пытанне. І, у прынцыпе, гэта ёсць усё ў крымінальнай справе. А ў абвінавачвання рух прыпынены чамусьці людзьмі. Улічваючы пералічанае, у ходзе следства былі ўсталяваны час, месца і прычына-следчая сувязь дзеяння людзей на скрыжаванні з прыпыненай дзейнасцю грамадскага транспарта, нармальнай дзейнасці рэстарана KFC і кіёска "ИП Сидорук". Пра кіёскі я ўвогуле не кажу, там пішацца: скарочана іх праца на 4 гадзіны 10 хвілін, то бок да 18:20, хаця натоўп сыходзіць у 17:09.

Так, у мяне яшчэ ёсць. Я так зразумеў, што следчыя ў нас такія, алхімікі, якія ператвараюць нешта ў золата. Так, паводле часткі 5 (гэта ліст справы 140 том 1) паводле часткі 5 артыкула 105 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, доказы, атрыманыя з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сілы, і, у прынцыпе, гэта ўжо легендарнае — артыкул 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь таксама кажа, што доказы, атрыманыя з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сілы, не могуць быць пакладзены ў аснову абвінавачвання, а таксама выкарыстоўвацца для даказвання любой акалічнасці, абставінаў, якія ўказаны ў артыкуле 89, пра які я ўжо казаў. Так, на лісце справы 140 том 1, гэта рапарт кіраўніка рабочай групы АС — Аператыўна-сітуацыйнага штаба ўпраўлення ўнутраных справаў — Тарасевіча, які зарэгістраваны ў адзінай кнізе, я падкрэсліваю, УУС ад 14 верасня 2020 года, нумар 131, у якім указана, што "агрэсіўныя паводзіны паводзіны людзей на відэа, неправамерныя дзеянні неўсталяваных асоб, якія зацверджваюцца запісамі сістэмы відэаназірання і гэтак далей, запісаны на знешні носьбіт (носьбіт — гэта "носитель" па-беларуску), на DVD-R.MAXELL. Далей мы бачым: ліст справы 139 том 1. Ёсць ліст, накіраваны ў СК з вось гэтага УУС па матэрыялах праверкі ад 14 верасня нумар 131, то бок вось гэты калі рапарт зарэгістраваны, уваходны ("входящий"), уваходны ў СК у нас 14 верасня, у якім у якасці прыкладання накіроўваецца вышэйназваны рапарт, аб якім мы казалі, і запыт (запыт — гэта "запрос") Упраўлення ўнутраных спраў у гарадскія сістэмы на двух лістах. Пры гэтым прыкладанні ўжо DVD-R.MAXELL пераўтвараецца ў CD-R, а тут у нас ёсць ужо такія дыскі, не CD+R, а вот CD-R і DVD-R.MAXELL. То бок, вось гэты дыск пераўтвараецца ў нас у CD-R: быў DVD-R.MAXELL, стаў CD–R дыск. Пры гэтым, у адказе вось на гэты запыт у гарадскія сістэмы, у іх увогуле прыкладання няма, то бок перадалі ці яны відэа, ці не перадалі.

Далей яшчэ цікавей. Далей пераўтваранне гэтага дыска не сканчваецца: у аглядзе прадметаў ад гэтага пратакола агляду прадметаў ад 24–30 верасня 2020 года, гэты ўжо дыск становіцца не DVD-R.MAXELL, не CD-R, а проста DVD-R, то бок у нас спачатку быў DVD-R.MAXELL, потым ён ператвараецца ў CD-R, потым ён ператвараецца ў DVD-R. Так якой дыск агледжвалі? І самае цікавае, што менавіта з гэтага дыска атрымаліся вось гэтыя два відэа: гэта Машэрава, вось гэтае працяглае відэа, і скарочанае па хуткасці. То бок, яны, вось гэтыя відэа, атрыманыя с парушэннем заканадаўства. Стала быць, яны недапушчальныя як доказы.

Так, у мяне яшчэ трохі ёсць. Наконт экспертызы: ліст справы 122 том 3. Пры азнаямленні з пратаколам аб азнаямленні з пастановай аб назначэнні экспертызы ад 22.11.2021 года мне не былі растлумачаны належным чынам мае правы і абавязкі. Пакольку ў момант азнаямлення з пастановай, з гэтым пратаколам аб азнаямленні з экспертызамі я меў статус абвінавачванага, але ў гэтым пратаколе я быў азнаёмлены з правамі падазронага, што сведчыць ад недапушчальнасці ў якасці крыніцы доказаў па справе ў тым ліку заключэнняў экспертаў, якія былі праведзены на падставе пастаноў, з якімі я быў азнаёмлены ў гэтым пратаколе. То бок, парушаныя парады. Калі накіроўваецца нешта на экспертызу, выносіцца пастанова аб назначэнні экспертызы. Каб яе накіраваць у экспершую ўстанову, я павінен як абвінавачваны з гэтым азнаёміцца, гэта пратакол. І калі вось гэта ўсё парушаецца, то вось гэта ўжо не разгледжваецца судом, яна як доказ недапушчальная.

А, вось яшчэ я не дадаў. Самае цікавае ў гэтым відэа, у гэтым пратаколе агляду прадметаў, вось гэтае відэа, там напісана, што — і я зачытваў агалошваў гэта — там зачытана, што змяненне гэтых відэазапісаў, вось гэтага Машэрава працяглага і кароткага, яны зроблены 15 верасня, падкрэсліваю, 15 верасня, хаця гэты ліст разам з гэтым дыскам перадаецца ва УСК 14 верасня, і ён прыходзіць як уваходны 14 верасня. Так калі яны запісалі на гэты дыск? 14-га, 15-га? Пытанне.

Так, ліст справы нумар 211 том 2. Там ёсць запыт (гэта "запрос") аб прадастаўленні матэрыялаў ад следчага Латышэвіча ад 25 кастрычніка 2021 года нумар 16421-0201 (самае цікавае, я ў такой групе вучыўся ў акадэміі, 0201). В ходзе раследвання крымінальнай справы атрымана інфармацыя — у гэтым запыце кажуць, паведамляюць — у ходзе раследвання крымінальнай справы атрымана інфармацыя аб тым, што мабільны тэлефон падазронага Кухарчука В.В. у гэты час выняты (по-русски это "изъят") і далучаны к матэрыялам праверкі па паведамленню аб злачынстве, які праводзіцца Іванаўскім РАУС. Пры гэтым, следчы просіць на падставе, паводле — вось гэта важна — часткі 2 артыкула 103 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса накіраваць на яго адрас мабільны тэлефон Кухарчука В.В. з указаннем пароляў доступу к унутранай памяці мабільнага тэлефона, а таксама завераныя копіі працэсуальных дакументаў, адпаведна якім мабільны тэлефон выняты (изъят) і далучаны да матэрыялаў праверкі. То бок ён просіць: вось ёсць мабільны тэлефон, і дайце мне той дакумент, як ён атрыманы з гэтага Кухарчука.

Далей ліст справы 212 том 2. Накіраваны ліст (ну, гэта называецца ў нас "сопровод", "сопроводительное") ад Іванаўскага РАУС ад 5 лістапада 2021 года на запыт ад 25 кастрычніка 2021 года. Там паведамляецца: "На ваш выходны, 164210201 ад 25 кастрычніка 2021 года накірованы матэрыял выкананага даручэння, то бок "исполнено поручение". Прыкладанне к гэтаму лісту, гэта матэрыял на двух лістах і паперны канверт. Папрашу заўважыць: для вас гэта розніцы не будзе, але па артыкулу 184 следчы даручае чалавеку (ну, "поручает") міліцыянеру праводзіць следчыя дзеянні; па артыкулу 103 ён можа проста прасіць нейкія дакументы, а міліцыянер ужо не можа праводзіць ніякіх следчых дзеянняў. Зараз я скажу, чаму так.

Далей у нас ёсць ліст справы 213 тома 2: пратакол агляду прадметаў (дакументаў) ад 25 кастрычніка 2021 года, то бок ад даты вось гэтага запыта, які чамусьці супрацоўніка Іванаўскага РАУС разгледжваецца як даручэнне, то бок у іх разгледжваецца вось гэты запыт як даручэнне, ці было можа даручэнне, вось гэта незразумела. І тут опер, такі старшы лейтэнант Каткавец У.Г., падкрэсліваю, без удзелу, ён ажыццяўляе без удзелу ніякіх асоб, то бок без вось гэтага Кухарчука, ён ажыццяўляе агляд спецыяльнага пакета з запіскай, і на гэтай запіске напісана: "Мабільны тэлефон выняты (изъят) у ходзе агляда ад 11 кастрычніка 2021 года, а вось гэтага агляда ў матэрыялах крымінальнай справы няма, яго проста няма. Далей у нас ідзе ліст справы 214, там табліца фотаснімкаў, і бачна, што запіскі гэтага спецпакету — там ёсць "присутствующие", "ОО", "ОУР", "подпись", "Кухарчук", — і тут ёсць "мабільны тэлефон выняты ў ходзе агляду", але там бачна, што не 11 кастрычніка, а 12, то бок там "12" лічба, 12.10.2021. Такім чынам, у крымінальнай справе не ўсталявана, як выняты вось гэты мабільны тэлефон Кухарчука. А чаму ён важны нам, гэты мабільны тэлефон Кухарчука? Таму што менавіта ад гэтага мабільнага тэлефона мы атрымалі відэазапіс "vid_20200913_171120". То бок, калі мы незаконна атрымалі гэты мабільны тэлефон, адпаведна, што ўсё тое, што атрымана пасля гэтага, яно як доказ недапушчальна ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Наконт дапушчальных доказаў давайце. Нагадаю, што паводле часткі 2 артыкула 105 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса:
дапушчальнымі ("допустимыми") прызнаюцца доказы, атрыманыя органам крымінальнага працэсу ва ўсталяваным у Крымінальна-працэсуальным кодэксе Рэспублікі Беларусь парадку і з прадугледжаных законам крыніц. Доказ прызнаецца недапушчальным, калі ён атрыманы з парушэннем канстытуцыйных правоў і свабод грамадзяніна ці патрабаванняў Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, звязанымі з пазбаўленнем ці абмежаваннем правоў удзельнікаў крымінальнага працэсу, ці парушэннем іных правіл крымінальнага працэсу.

У гэтай крымінальнай справе я не бачу, ці парушаныя былі правы Кухарчука. Можа, яны былі парушаныя, а, можа, увогуле гэтага пратаколу няма, яго не існуе. Доказы, атрыманыя, зноў жа такі, атрыманыя з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сілы і не могуць быць пакладзены ў аснову абвінавачвання, а таксама выкарыстоўвацца для доказа любой акалічнасці, указанай у артыкуле 89 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Так, наконт заканадаўства ў мяне, па сутнасці, усё. Вось, калі б я сказаў, што я прызнаю віну, то бок усё вось гэта бы — гэта было б не з парушэннем заканадаўства? Калі я кажу, што я не прызнаю віну ці ўвогуле не кажу пра гэта, гэта што, не разгледжваецца вось гэта парушэнне закону? Мне здаецца, што пракурор вышэй таго, каб вось на гэтым паседжанні звяртаць ўвагу на тое, адпавядае ці не адпавядае заканадаўству следства, а не проста казаць, называць бела-чырвона-белы сцяг "полотнищем" і здзеквацца з беларускай мовы, вось гэтае гарэзлівае стаўленне. Хаця, па сутнасці, мы калісьці былі калегамі. Але вось гэта гучыць нязграбна. Тым больш у мяне стажу больш, чым у вас. То бок, і нейкая сумленнасць павінна быць. Я б сказаў і следчаму Латышэвічу, свайму былому аднакурсніку, то, что ты хороший парень, у крымінальнай справе напісана не будзе. Яно не будзе напісана, што ты мне ўлыбаешся, ціснеш руку і кажаш: "Ну я ж, гэта, ні пры чым". Проста будзе напісана, што пад гэтым парушэннем заканадаўства, аб якім я зараз казаў, стаіць твая рука, стаіць рука опера. І самае цікавае, што, рэальна, яны ўсе не хацелі глядзець мне ў вочы, нават выходзілі, нават тыпа проста каб не глядзець. Ну і зараз гэта таксама бачна. І я думаю, што вы просіце пазбаўлення волі, да, я, напэўна, такі тыпа злачынца, так. Вы мяне баіцеся ці што? Я не разумею проста вось гэтага. І я думаю, што калі б вам сказалі расстраляць мяне, вы б расстралялі б мяне, ну а проста зараз не той час.

І вось ведаеце, што мы, па сутнасці, як казаў Платон, чалавек — гэта жывёла палітычная, мы заўсёды можам быць у палітыке, нават калі, вось паглядзіце, я нічога не рабіў, а мяне ў карцар садзяць, мяне 11 дзён утрымліваюць у такіх умовах ІЧУ... я звяртаю на гэта ўвагу, 2 гады назад гэта было злачынствам — начальнік ІЧУ гэта проста так кажа, і яму без розніцы. Но самае цікавае, што не звяртае пракуратура ўвагі да гэтага,
і вось так паслядоўна з мяне робяць злачынца, навешваюць вось гэтую жоўтую бірку — хутка будзе жоўтая зорка Давіда, і мы паедзем усе ў канцэнтрацыйны лагер, я думаю.
Мне абвінавачванне праз 15 дзён увогуле прыходзіць, усялякія дэлегацыі мне пагражаюць усім, ну я проста тут ужо не кажу, рознымі рэчамі. Але ведаеце, ёсць такая грузінская пагаворка, што гіены — яны застаюцца гіенамі і на волі, і заўсёды нападаюць статкам, а леў і за кратамі застаецца львом. Дзякуй за ўвагу, у мяне ўсё, гонар маю».

Аляксандру Антанюку суд даў 1 год 6 месяцаў калоніі. Хаця доказаў яго ўдзелу ў той акцыі пратэстаў не было. Зараз мужчына адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №3 ("Віцьба").
Made on
Tilda