Відаць, па «справе Гаюна»
10 ліпеня 2026 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 38-гадовую Алену Вароніну. МУС у спісе адзначыў, што жанчыну асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1, ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
Як даведался Наша Ніва, Вароніна родам з Кобрына. Выхоўвае 13-гадовае дзіця. Паводле рэзюмэ на партале пошуку працы, працуе менеджарам па працы з кліентамі і продажах.
Сутнасць справы супраць жанчыны дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулу, гэта магла быць перадача інфармацыі ў «Беларускі Гаюн».
Сутнасць справы супраць жанчыны дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулу, гэта магла быць перадача інфармацыі ў «Беларускі Гаюн».
Даведка. «Справа Гаюна» — масавая рэпрэсіўная справа ў Беларусі. Распачалася пасля таго, як сілавікі атрымалі доступ да ўсіх паведамленняў, якія людзі напісалі ў «Беларускі Гаюн» — праект, які з лютага-2022 збіраў і публікаваў інфармацыю пра перасоўванне вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.
МУС у спісе адзначыў, што ў Варонінай «асуджанаць непагашаная». Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі «хатнюю хімію» (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову).
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Чытайце таксама:
- 20-гадовую дзяўчыну з Макран (Маларыцкі раён) асудзілі. Меркавана, па «справе Гаюна»
- Святара грэка-каталіцкай царквы асудзілі. Відаць, па «справе Гаюна»
- 37-гадовага мужчыну з Берасця асудзілі. Меркавана, за каментары
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
