Судовыя паседжанні

Святара грэка-каталіцкай царквы асудзілі

Відаць, па «справе Гаюна»
Віталь Быстроў
10 ліпеня 2026 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 43-гадовага Віталя Быстрова. МУС у спісе адзначыў, што мужчыну асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1, ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
Як высветліла Наша Ніва, гаворка пра святара родам з Камянца (Берасцейская вобласць). Ён шмат гадоў служыў у парафіі ў Івацэвічах, але летась парафію пазбавілі рэгістрацыі. Пасля гэтага, па інфармацыі журналістаў, Быстрова затрымалі і змяшчалі ў СІЗА.

Сутнасць справы супраць святара дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулу, гэта магла быць перадача інфармацыі ў «Беларускі Гаюн».
Даведка. «Справа Гаюна» — масавая рэпрэсіўная справа ў Беларусі. Распачалася пасля таго, як сілавікі атрымалі доступ да ўсіх паведамленняў, якія людзі напісалі ў «Беларускі Гаюн» — праект, які з лютага-2022 збіраў і публікаваў інфармацыю пра перасоўванне вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.
МУС у спісе адзначыў, што ў Быстрова «асуджанаць непагашаная». Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі «хатнюю хімію» (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову).

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda