Як стала вядома ад блізкіх палітвязня Уладзіміра Гундара, перапіска з Уладзімірам зменшылася ў параўнанні з 2023 годам. Калі ў снежні было тры лісты, то ў студзені-лютым 2024 усяго адзін і даволі сціплы, як кажуць, ні аб чым (таму, мабыць, і дайшоў). Знікаюць лісты як з аднаго, так і з другога боку. Родныя мяркуюць, што прычынай таму можа быць тое, што лісты пішуцца на роднай беларускай мове.
Нагадаем, што чалавек з абмежаванымі магчымасцямі (адсутнічае адна нага) палітзняволены з Баранавічаў Уладзімір Гундар быў асуджаны па некалькіх палітычных справах, агулам пакараны 20 гадамі калоніі.
Нагадаем, што чалавек з абмежаванымі магчымасцямі (адсутнічае адна нага) палітзняволены з Баранавічаў Уладзімір Гундар быў асуджаны па некалькіх палітычных справах, агулам пакараны 20 гадамі калоніі.