Ён адзначаўся граматамі сярод лепшых медыкаў горада, а таксама стварыў карысную праграму для калег
6 сакавіка 2026 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 39-гадовага Міхаіла Чатырбока. МУС у спісе адзначыў, што мужчыну асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1, ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
На імя мужчыны звярнулі ўвагу «Витебск, я гуляю» ды BGmedia. Як высветлілі першыя, Чатырбок распрацаваў праграму для беларускіх работнікаў хуткай меддапамогі. На дадзены момант праграма «СМП» была спампавана больш за 100 тысяч разоў.
Таксама Міхаіл Чатырбок паспяхова браў удзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах каманд хуткай дапамогі. Адзначаўся граматамі сярод лепшых медычных работнікаў горада Баранавічы.
Са спісу «экстрэмістаў» вынікае, што мужчыне закідвалі «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (гэты артыкул апошнім часам звычайна выкарыстоўваюць па справе «Беларускага Гаюна»).

«Справа Гаюна» — масавая крымінальная справа супраць людзей, якія з лютага 2022 года паведамлялі пра перасоўванне расейскіх войск па тэрыторыі Беларусі ў ініцыятыву «Беларускі Гаюн».
МУС у спісе адзначыў, што у Чатырбока «асуджанасць непагашаная». Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі «дамашнюю хімію» (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову).
Чытайце таксама:
Чытайце таксама: