Судовыя паседжанні

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі па палітычнай справе

Дзяўчына зусім нядаўна нарадзіла дзіця
Паліна Верамяйчук. Фота з яе старонкі Укантакце
6 лютага 2026 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 27-гадовую Паліну Верамяйчук. МУС у спісе адзначыў, што дзяўчыну асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1, ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
На імя дзяўчыны звярнула ўвагу Наша Ніва. Выданне піша, што Паліна родам з Баранавіцкага раёна, вядомая як фатографка, што рабіла сямейныя і партрэтныя здымкі ў Баранавічах і Менску. Пры гэтым зусім нядаўна стала мамай: у ліпені 2025 года. Журналісты не змаглі высветліць, калі дакладна сілавікі зацікавіліся дзяўчынай і ці трымалі яе пад вартай.

Сутнасць справы супраць Верамяйчук дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулу, гэта магла быць перадача інфармацыя незалежным медыя альбо ў «Беларускі Гаюн».

МУС у спісе адзначыў, што у Верамяйчук «асуджанасць непагашаная». Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі «хатнюю хімію».

Чытайце таксама:
Made on
Tilda