17 красавіка 2026 года КДБ абнавіў «тэрарыстычны спіс». Туда дадалі 10 беларусаў. Сярод іх Дзмітрый Баніт з Баранавічаў.
Нядаўна Дзмітрыя асудзілі завочна (ў яго адсутнасць).
Падставай для крымінальнага пераследу Дзмітрыя сталі інтэрнэт-каментары. З-за іх Баніта яшчэ ў снежні 2020 года шукала міліцыя. У выніку каментары падвялі ажно пад 5 крымінальных артыкулаў (усе артыкулы выкарыстоўваліся для палітычных спраў пасля 2020 года). Берасцейскі абласны суд агучыў 10 сакавіка 2026 (завочны) вырак: 6 гадоў калоніі і вялікі штраф (1000 б.в., то бок 45 тысяч рублеў).
І менавіта гэты прысуд КДБ пазначыла як нагоду, чаму мужчыну з Баранавичащ абвясцілі гучным словам «тэрарыст».
Нагадаем, што беларускія ўлады прыкрываюцца барацьбой з «экстрэмізмам» і «тэрарызмам» для ажыццяўлення рэпрэсій.