3 красавіка 2026 года КДБ абнавіў «тэрарыстычны спіс». Туда дадалі 11 беларусаў, адзін з іх — з Берасцейскай вобласці.
Гаворка пра Палхоўскага Сяргея 1977 года нараджэння. Ён прапісаны ў Пінску.
Пра яго вядома няшмат. 3 красавіка 2026 беларускія ўлады дадалі мужчыну ў «спіс экстрэмістаў» — і там пазначана, што Палхоўскага асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1 арт.130 КК, ч.1 арт.13 ч.1 арт.293 КК, ч.1 арт.368 КК (Абраза Лукашэнкі, Падрыхтоўка да арганізацыі масавых беспарадкаў, Распальванне варожасці адпаведна). Вынік суда праваабаронцам пакуль невядомы, але са спіса вынікае, што мужчыне далі альбо пазбаўленне волі, альбо «хімію» (абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ).
І менавіта гэты прысуд КДБ пазначыла як прычыну, чаму пінчука абвясцілі гучным словам «тэрарыст».

Нагадаем, што беларускія ўлады прыкрываюцца барацьбой з «экстрэмізмам» і «тэрарызмам» для ажыццяўлення рэпрэсій.
Для палітвязняў са «спісу тэрарыстаў» дзейнічаюць дадатковыя абмежаванні: ім нельга папаўняць рахунак у СІЗА (гэта забаронена і грашовы перавод проста не прымуць). Па вызваленні людзі з «тэрарыстычнага спісу» таксама сутыкаюцца з абмежаваннямі (напрыклад, не могуць уладкавацца на працу, паколькі банкі адмаўляюцца адкрыць зарплатны рахунак).
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Чытайце таксама:
- Завочна асуджаны за пратэсты 2020 года пінчук. Каго з Берасцейскай вобласці дадалі ў спіс «тэрарыстаў» у мінулы раз
- У спіс «тэрарыстаў» дадалі пінчука, які (найхутчэй за ўсё) хацеў далучыцца да палка Каліноўскага
- А перад гэтым «тэрарыстам» абвясцілі берасцейца, які данаціў, пісаў інтэрнэт-каментары ды спрабаваў далучыцца да плану «Перамога»
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна