Па інфармацыі «Вясны», 8 чэрвеня 2023 года выйшаў з калоніі «Віцьба» палітзняволены Ігар Лаптановіч. Нагадаем, што мужчыне прысудзілі 2.5 гады калоніі за тое, што ён нібыта зрабіў паклёп на выбарчую камісію (што тыя фальсіфікавалі выбары ў 2020 годзе), а таксама за ўдзел у акцыі пратэсту з карагодам у Берасці.
Жонка Ігара Юля Лаптановіч тым часам застаецца ў калоніі. Яе, нагадаем, судзілі па палітычных справах двойчы (ў першы раз таксама па «карагоднай справе»). Дома чакаюць трое дзяцей.
Жонка Ігара Юля Лаптановіч тым часам застаецца ў калоніі. Яе, нагадаем, судзілі па палітычных справах двойчы (ў першы раз таксама па «карагоднай справе»). Дома чакаюць трое дзяцей.