Навіны

Палітзняволеная з Маларыты, якая накіроўвала ў адміністрацыю Лукашэнкі антываенны зварот, ужо адбывае пакаранне

Яна ў гомельскай калоніі

Людміла Рамановіч

Людміла Рамановіч ужо 2 месяца знаходзіцца ў гомельскай папраўчай калоніі, ужо прыступіла да працы. Пра гэтае стала вядома берасцейскай «Вясне».

Нагадаем, што 57-гадовую Людмілу ў чэрвені 2022 года асудзілі да 1 году 6 месяцаў калоніі праз ліст у Следчы камітэт, дзе яна назвала Лукашэнку "ўзурпатарам". А напярэдадні таго ліста быў яшчэ адзін, які жанчына накіравала ў Адміністрацыю прэзідэнта, ды там яна асуджала ўдзел у вайне.
Made on
Tilda