Судовыя паседжанні

Стала вядома пра яшчэ аднаго пінчука, якога пакаралі за пратэсты 2020 года

7 жніўня 2026 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 32-гадовага Максіма Дзямчука. МУС у спісе адзначыў, што мужчыну асудзіў суд пінскага раёна і г. Пінска па ч.2 арт.293 КК (Удзел у масавых беспарадках).
Нагадаем, беларускія ўлады абвяшчаюць «экстрэмістамі» людзей, якіх рэпрэсавалі па крымінальных справах).
Як даведелася Наша Ніва, Дзямчук родам з Пінска. Працаваў на розных рабочых спецыяльнасцях у родным горадзе, а пасля значную частку жыцця — у Расеі. З яго сацсетках выданне зрабіла выснову, што пасля 2020 года Дзямчук таксама працаваў у Расіі. Незразумела, як і калі менавіта мужчына быў затрыманы.

Дакладная сутнасць справы супраць Дзямчука дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулу, яго асудзілі за пінскія пратэсты, якія адбыліся пасля выбараў 9 жніўня 2020 года.

МУС у спісе адзначыў, што мужчына «адбывае пакаранне». Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі «хімію» (абмежаванне волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову) або калонію.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
2026-08-07 15:50