Судовыя паседжанні

Судзяць за слова "узурпатар" у адносінах да Лукашэнкі

Людміла Рамановіч

15 чэрвеня 2022 у маларыцкім судзе пачалі судзіць Людмілу Рамановіч. Суддзёй выступіла старшыня мясцовага суду Вольга Смірнова (хаця ў раскладзе суду раней была пазначана іншая суддзя). Пракурор Міховіч Ф.Г.

Людмілу судзяць па ч.1 артыкула 368 Крымінальнага Кодэксу (Абраза Прэзідэнта). Падчас абвяшчэння абвінавачання высветлілася, што падставай для гэтага з'яўляецца слова "узурпатар" (у адносінах да Лукашэнкі), якое жанчына ўжыла ў сваім лісце да Следчага камітэту.

Нагадаем, што ў межах гэтай справы Рамановіч трымаюць пад вартай, з 4 красавіка 2022 яна ў няволі.

У першы дзень паседжання прысутнічала каля 10 чалавек, сярод якіх маці абвінавачанай.

Суд працягнецца 17 чэрвеня ў 14:00, дзе пачнуцца спрэчкі бакоў.
Made on
Tilda