Навіны

Пружанская раёнка выдаліла артыкул пра «514 крымінальных спраў у раёне па артыкуле 369»

Без тлумачэнняў, без выбачэнняў. Але ж інтэрнэт усё памятае
Выкарастаны скрыншот сайту пружанскай райгазеты «Раённыя будні» ад 02.02.2023

Што здарылася?

Учора мы звярнулі ўвагу, што пружанская дзяржаўная газета «Раённыя будні» апублікавала артыкул з гучнай заявай. Медыя сцвярджала, што
«з 2020 года ў раённым судзе было разгледжана 514 крымінальных спраў, звязаных з абразай службовых асоб» (то бок па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса).
Мы напісалі пра гэтую неверагодную (ці памылковую?) лічбу ўчора ўвечары. І вось ужо сёння артыкул па спасылцы недасяжны. Ніякіх тлумачэнняў, ці выбачэнняў на сайце газеты мы не знайшлі. Як і не знайшлі выпраўленай версіі (нешта ж аўтары хацелі сказаць пра колькасць крымінальных спраў па арт.369 у раёне).

Але ж інтэрнэт усё памятае, і з архіўнай версіяй таго самага спрэчнага артыкула можна азнаёміцца тут.
Made on
Tilda