Тлумачым, чаму гэтая лічба выглядае неверагоднай
Пружанская дзяржаўная газета «Раённыя будні» са спасылкай на старшыню мясцовага раённага суду апублікавала каментар пра 2 нядаўніх прысуда, якія вынесены пружанскім судом па арт.369 (Абраза службовай асобы). А пачынаецца гэты артыкул з гучнай заявы:
«З 2020 года ў раённым судзе было разгледжана 514 крымінальных спраў, звязаных з абразай службовых асоб».
Калі браць цалкам 2020, 2021, 2022 год, гэта атрымліваецца 36 месяцаў. То бок па 14 крымінальных спраў на месяц! Прычым гаворка ідзе не пра ўсе «экстрэмісцкія» (як дзяржаўныя медыя называюць «пратэсныя») крымінальныя справы, а толькі за «абразу службовах асоб» (заўвага: гэта артыкул 369 Крымінальнага кодэксу Беларусі).
Праваабаронцы берасцейскай «Вясны» і блізка не заўважылі такой колькасці судоў у Пружанах за гэты перыяд. Ні па артыкулу 369, ні па іншых палітычных справах. На дадзены момант нам вядома пра 6 прысудаў са жніўня 2020 года па арт.369 (Алене Вайтовіч, Светлане Яблачынскай, Людміле Карасоўскай, Сяргею Кемежу, Паўлу Трафімчуку, Максіму Міцкевічу). Нават калі ўзяць усе палітычна матываваныя справы ў Пружанах, то гаворка ідзе пра дзясятак крымінальных спраў (да ужо адзначаных можна дадаць Алену Гнаук, Юрыя Зялевіча, Людмілу Кузняцову, Вікторыю Онахаву-Жураўлёву, Людмілу Царану). Цалкам дапушчальна, што праваабаронцам вядома толькі частка прысудаў, але ж усё роўна можна казаць, што гаворка мусіць ісці максімум пра дзясяткі (а не пра сотні) выракаў.
Такім чынам зусім незразумела, адкуль пружанскія «Раённыя будні» бяруць лічбу ў больш за паўтысячы прысудаў па арт.369.

Калі Вам вядомыя палітычна матываваныя прысуды ў Пружанах, якія не адзначаны ў гэтым артыкуле, паведаміце праваабаронцам у тэлеграме: @BrestSOS (гэта бяспечна).