Берасцейка нагадвае свету пра беларускіх палітвязняў
Ксеня Малюкова — арганізатарка сацыяльнай і культурнай дзейнасці, сябра ініцыятывы «Releasenow». Займаецца працай па вызваленню палітвязняў. Паколькі была ў Беларусі піяршчыцай, то ў Варшаве стварае новы падыход па напамінанню свету пра беларускіх палітвязняў.
Як паказала акцыя па святкаванню дня народзінаў Нобелеўскага лаўрэата, кіраўніка «Вясны», палітвязня Алеся Бяляцкага, ідэа Ксені Малюковай з гарбузамі вельмі была аптымістычнай. Гэта ідэя, па словах Ксені, прыйшла ад таго, што Бяляцкі сам вырошчваў гарбузы, а потым дзяліўся з сябрамі. Падчас акцыі наведвальнікі маглі заказаць гарбузовы суп і атрымаць гарбуз у падарунак.
Ксеня марыць вярнуцца дадому, у дэмакратычную Беларусь, і рабіць жыццё людзей больш цёплым і лагодным. Дзяўчыну дома чакае мама, з якой яны не бачыліся 5 гадоў. Яна вымушана была ўцякаць за мяжу, таму што на яе завялі крымінальную праву за ўдзел у акцыях 2020 года. У палітычнай справе Ксеня не навічок: падчас акцый дармаедаў яна адбыла 13 сутак арышту, прымала ўдзел у анархісцкім руху, які падтрымаў акцыі 2010 года і 2015 таксама.
Ксеня Малюкова любіць свой родны горад, любіць Беларусь, яна хоча працаваць і рабіць лепшай сваю краіну, яна за давер між людзьмі, свабоду і верхавенства права. А пакуль усё робіць для таго, каб выйшлі на волю палітвязні, яе сябры, якія пакутуюць без віны за кратамі дыктатара.