Навіны

Час збіраць гарбузы

Акцыя на падтрымку Нобелеўскага лаўрэата
Беларусы Варшавы адзначылі дзень народзінаў лаўрэата Нобелеўскай прэміі, кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна», палітвязня Алеся Бяляцкага, працягваючы традыцыю Алеся. У беларускім бары «Кarma» у Варшаве 25 верасня 2025 частавалі наведвальнікаў супам з гарбуза. Арганізавана акцыя «Час збіраць гарбузы» ініцыятывай «Relis Nau» супольна з прадстаўнікамі «Вясны». Сэнс акцыі як працяг традыцыі Алеся, кажа сябра ініцыятывы «Relis Nau» Ксенія Малюкова:
Фармат акцыі пра палітвязняў заўсёды сур'ёзны і сумны. А мы вырашылі яго змяніць. Калі абмяркоўвалі план правядзення акцыі да дня народзінаў Алеся, то ўзялі за аснову яго традыцыю вырошчваць гарбузы і дзяліцца імі з сябрамі. Тым больш, што яго гарбузы былі такога жыццясвярджальнага колеру. І паколькі сёння праваабаронца за кратамі, а нам пашчасціла застацца на волі, мы вырашылі яго замяніць. Праўда, толькі гарбузы нашы купленыя ў краме, бо не было магчымасці выгадаваць самім, але колер вытрыманы.
Архіўнае фота
Кошт гарбузовага супу 20 злотых, 10 з іх на дапамогу «Вясне». Наведвальнікі івэнту таксама маглі атрымаць у дар гарбуз невялікіх памераў,як гэта рабіў Алесь.
Made on
Tilda