14 лістапада 2022 года тэлеграм-канал, блізкі да берасцейскага ГУБАЗіКу, апублікаваў чарговае «пакаяннае відэа». Як удалося высветліць берасцейскай «Вясне», у ім прымусілі зняцца 21-гадовага Максіма Міцкевіча. Згодна з сацсеткамі хлопца, ён родам з вёскі Лінава (Пружанскі раён), зараз навучаецца ў Берасцейскім дзяржаўным універсітэце ім. Пушкіна.
Паводле сілавікоў, Максім пакінуў у тэлеграме каментар пра міністра замежных справаў Уладзіміра Макея. За гэтае ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
Берасцейская «Вясна» знайшла каментар са скрыншота міліцыянтаў ды высветліла: паведамленне было напісана ў тэлеграм-чаце «Лухтовикинги» яшчэ ў красавіку 2021 года. Ды з'яўлялася адказам на навіну пра інтэрв'ю Макея, згодна з якой чыноўнік заяўляў: беларускія ўлады пры падаўленні пратэстаў выбралі парушаць правы чалавека нібыта дзеля «захавання суверэнітэту».
Чытаць далей: