У турме Гундар не бачыць прыроды
Як паведаміла берасцейскай «Вясне» дасведчаная крыніца, ад баранавіцкага палітвязня Уладзіміра Гундара сваякі атрымалі ліст. Прычым доўгі, на 8 старонак. Такі ліст дайшоў у сакавіку месяцы.
У асноўным пісьмо напоўнена лірычнымі пачуццямі пра прыроду вясной, пра надыход Вялікадня. Ён не бачыць вясеннюю прыроду, а толькі піша пра тое, што памятае з той прыгажосці, якая наступае ў прыродзе пасля зімняй спячкі. Просіць апісаць дэталёва, што адбываецца ў прыродзе, якія кветкі расцвілі, як выглядаюць Баранавічы ў гэты час.
Таксама ў сакавіку Гундару была дазволена 15-хвілінная размова па тэлефоне са сваякамі. Голас Уладзіміра быў бадзёры, нягледзячы на тое, што ён ужо паўгады ў камеры-адзіночцы. Чытае кнігі, аптымізму не губляе.
Нагадаем, што Уладзімір Гундар асуджаны да 20 гадоў пазбаўлення волі па некалькіх палітычных справах. З 10 кастрычніка 2023 года знаходзіцца ў крытай магілёўскай турме №4.