Навіны

Уладзімір Гундар знаходзіцца ў камеры-адзіночцы

Ужо пяты месяц
Уладзімір Гундар да зняволення
Як стала вядома берасцейскай «Вясне» ад дасведчанай крыніцы, баранавіцкі палітзняволены Уладзімір Гундар пяты месяц знаходзіцца ў камеры-адзіночцы. Гэта вельмі псіхалагічна цяжка. Чаго трымае турэмная адміністрацыя яго ў адзіночцы, Гундар не ведае. Магчыма, знаходжанне ў камеры-адзіночцы было прапісана ў рашэнні суда, які адбыўся ў бабруйскай калоніі №2? Але рашэнне суда ён не бачыў. Да ўсяго, яму і ад яго вельмі рэдка даходзяць лісты. Але апошнім часам яму было дазволена пазваніць родным. Родныя даведаліся, што са здароўем, як сказаў Уладзімір, у яго ўсё ў парадку. Яму выдаюць прысланыя з дома пігулкі, нават даюць патрэбныя ўколы, выпісаныя турэмным лекарам, чаго не было папярэднія тры гады зняволення.

Нагадаем, што чалавек з абмежаванымі магчымасцямі (адсутнічае адна нага) палітзняволены з Баранавічаў Уладзімір Гундар быў асуджаны па некалькіх палітычных справах, агулам пакараны 20 гадамі калоніі. З кастрычніка 2023 года знаходзіцца ў крытай магілёўскай турме №4.
Made on
Tilda