Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк вывезена з СІЗА №3 у невядомым накірунку
У гомельскім СІЗА №3, куды Паліна была пераведзена з рэчыцкай калоніі пасля завядзення новай крымінальнай справы нібыта за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі, палітзняволенай няма. Пра гэта паведамілі родныя Паліны берасцейскай «Вясне». 23 жніўня 2023 для Паліны не ўзялі перадачу. Было паведамлена, што палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк 21 жніўня вывезена. Куды на гэты раз яе этапавалі, не сказалі.
Паводле мужа Паліны Андрэя Шарэнды, спробы даведацца пакуль не далі вынікаў. Калі меркаваць, што маглі ў hэчыцкі ізалятар часовага ўтрымання, то там нават няма телефона, каб спраўдзіць. Але даведаліся, што ІЧУ у Рэчыцы на рамонце. Назад у калонію да суда па закону не маюць права. Чаму праз 16 дзён знаходжання ў СІЗА №3 спатрэбілася некуды этапаваць Паліну, пакуль таксама невядома.