Ёй працягнулі тэрмін следства па справе за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Як стала берасцейскай «Вясне», палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк працягнулі тэрмін следства па арт.411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Нягледзячы на тое, што 1 жніўня муж Паліны Андрэй Шарэнда паведамляў, што следства па гэтай справе ўжо скончанае (бо выходзіў тэрмін следчых дзеянняў), 2 жніўня сваякам стала вядома, што следства працягнулі.
Тым не менш Паліну бяруць пад арышт і на гэтым тыдні пераводзяць з зарэчанскай калоніі №24 ў гомельскае СІЗА №3. Там яна будзе сядзець да заканчэння справы. Судзіць будуць у судзе Рэчыцкага раёна. Толькі перад судом яе даставяць у ІЧУ Рэчыцкага РАУС.
Паводле Андрэя Шарэнды, ў Паліны тэрмін зняволення скончваўся 6 жніўя 2023. У родных была маленькая надзея на вызваленне Паліны ў гэтую дату, але чарговая крымінальная справа па арт.411 — гэта дадатковае катаванне родных і самой Паліны. Па-разумнаму трэба было б даць Паліне выйсці, бо ад жанчыны за 2 апошнія месяцы застаўся толькі цень. Маральна яна трымаецца, але ёсць пагроза, што яшчэ год яна па-просту можа не вытрымаць фізічна.
Нагадаем, што палітзняволенай з Берасця Паліне Шарэнда-Панасюк першапачаткова прысудзілі 2 гады калоніі агульнага рэжыму за нібыта напад на міліцыянатў. У красавіку 2022 года Паліну судзілі яшчэ раз, дадалі яшчэ год па арт.411 Крымінальнага кодэкса. У калоніі жанчына падвяргалася пераследу і ціску з боку адміністрацыі калоніі. Там ў якасці пратэста Паліна адмовілася ад беларускага грамадзянства, але не ад Беларусі. Пазней стала вядома, што ў зарэчанскай калоніі яе збівалі іншыя зняволеныя па загаду адміністрацыі (так званая «прэс-хата»).