Школьнікам уручаў прызы за эсе, ў крэпасць перадаў лампадку. Такія на першы погляд бескрыўдныя рэчы рабіў 7 траўня 2026 ў Берасці Аляксандр Асташонак (былы саліст гурта «Корни»).
Але ён у Берасці як прадстаўнік «Народного фронта "За Россию"», і нават у фірмовым адзенні гэтай ініцыятывы.
Еўразвяз яшчэ напачатку 2023 года дадаў гэтую расейскую арганізацыю ў санкцыйныя спісы за падтрымку расейскай агрэсіі. Так, менавіта гэтай арганізацыі належаць аўтарскія правы на літару-сімвал «Z».
Арганізацыя і не хавае, што дапамагае менавіта расейскім вайскоўцам: проста цяпер самая апошняя навіна на сайце арганізацыі — пра перадачу матацыклаў, аўтамабіляў і дэтэктары дронаў для расейскіх «падраздзяленняў, якія ваююць на самых гарачых напрамках ад Херсонскай да Сумской абласцей».

Апроч таго, на сайце арганізацыі прапаноўваецца «поддержать бойцов на передовой» банкаўскім пераводам, таксама вядзецца шмат збораў для канкрэтных відаў расейскіх войск.
Нагадаем, што агрэсія Расеі супраць Украіны стала самым буйным ваенным канфліктам у Еўропе пасля Другой сусветнай вайны. Расейскій войскі, згодна з сабранымі сведчаннямі з боку шматлікіх арганізацый, адказныя за шырокі спектр ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці (напрыклад, катаванні, напады на цывільнае насельніцтва, сэксуалізаваны гвалт, марадзёрства культурнай спадчыны).
Чытайце таксама:
Чытайце таксама:
- У Берасці «Русский дом» зладзіў тэст для моладзі. У пытанні пра Другую сусветную вайну дадалі ўкрапіны пра «СВО» — ды «ўзяццё» савецкімі войскамі Венгрыі ў 1956 годзе
- Эти 7 предприятий в Брестской области помогают российской войне
- Грошы з суботніка 25.10.2025 пайшлі на берасцейскі «патрыятычны цэнтр». Там падлеткаў вучаць кіраваць баявымі дронамі-камікадзэ
Фота напачатку артыкула: тэлеграм-канал «Русский дом в Бресте»