Аднаго з іх нядаўна асудзілі за пратэсты 2020 года — завочна
1 красавіка 2026 года КДБ абнавіў «тэрарыстычны спіс». Туда дадалі 1 беларуса. Гэта Дзяніс Дзенісенка з Пінска.
Раней, 20.02.2026, КДБ дадала ў спіс яшчэ 3 жыхароў Берасцейскай вобласці. Гаворка пра палітвязняў Трафіма Барысава з Баранавічаў, Дзмітрыя Захарошку з Мікашэвічаў ды экс-палітвязня Рамана Маханькова з Берасця.
Распавядзем коратка пра кожнага з іх.
Для палітвязняў са «спісу тэрарыстаў» дзейнічаюць дадатковыя абмежаванні: ім нельга папаўняць рахунак у СІЗА (гэта забаронена і грашовы перавод проста не прымуць). Па вызваленні людзі з «тэрарыстычнага спісу» таксама сутыкаюцца з абмежаваннямі (напрыклад, не могуць уладкавацца на працу, паколькі банкі адмаўляюцца адкрыць зарплатны рахунак).
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна

- Дзенісенка Дзяніс 1998 г.н. — пінчук. Яго асудзілі за пінскія пратэсты 2020 года завочна (ў яго адсутнасць). Суд праходзіў напрыканцы 2025 года, справу разгледзеў пінскі раённы суд. У выніку хлопцу завочна далі 4 гады калоніі па арт.293 КК. Менавіта гэты прысуд КДБ пазначыла як прычыну, чаму яны абвясцілі Дзенісенку «тэрарыстам».
- Маханькоў Раман 1987 г.н. — прапісаны ў Берасці. Яго асудзілі ў Менску па арт.368 ды арт.369 КК (абраза Лукашэнкі, абраза прадстаўніка ўлады адпаведна), па гэтай справе ён быў прызнаны палітвязнем. Але КДБ адзначыла, што прызнала яго «тэрарыстам» з-за таго, што набыў моц прысуд па арт.130 КК (Распальванне варожасці) — відаць, мужчыну асудзілі яшчэ раз. Нагадаем, што беларускія ўлады вельмі шырока разумеюць «распальванне варожасці» (і часта пад гэта трапляюць проста эмацыйныя каментары пра сілавікоў).
- Барысаў Трафім 2006 г.н. — хлопец з Баранавічаў. Быў затрыманы на пачатку 2024 года. Прапагандысты тады заявілі, што затрыманыя падлеткі нібы аб'ядналіся ў анархісцкую суполку «Чорныя салаўі» з мэтай дэверсій у Беларусі ды Расеі. Трафім атрымаў 12 гадоў калоніі па трох артыкулах: спроба здзейсніць акт тэрарызму, незаконныя дзеянні з выбуховымі рэчывамі, апаганьванне будынкаў (ч.1 арт.14 ч.3 арт.289 КК, арт.295 КК, арт.341 КК адпаведна). Усе асуджаныя ў межах гэтай справы прызнаныя палітвязнямі. І менавіта гэты (несправядлівы) прысуд КДБ пазначыла як афіцыйную прычыну, чаму хлопца абвясцілі «тэрарыстам».
- Захарошка Дзмітрый 2006 г.н. — хлопец з Мікашэвічаў. Быў затрыманы вясной 2024 года па той жа справе «Чорных салаўёў», што і Трафім Барысаў. Па той жа спрэчнай справе, па тых жа артыкулах (спроба здзейсніць акт тэрарызму, незаконныя дзеянні з выбуховымі рэчывамі, апаганьванне будынкаў) атрымаў 10 гадоў 6 месяцаў калоніі. КДБ і тут пазначыла несправядлівы прысуд як падставу, чаму маладзёна запісалі ў «тэрарысты».
Для палітвязняў са «спісу тэрарыстаў» дзейнічаюць дадатковыя абмежаванні: ім нельга папаўняць рахунак у СІЗА (гэта забаронена і грашовы перавод проста не прымуць). Па вызваленні людзі з «тэрарыстычнага спісу» таксама сутыкаюцца з абмежаваннямі (напрыклад, не могуць уладкавацца на працу, паколькі банкі адмаўляюцца адкрыць зарплатны рахунак).
Чытайце таксама:
- У мінулы раз у Берасцейскай вобласці ў спіс «тэрарыстаў» дадалі пінчука, які (найхутчэй за ўсё) хацеў далучыцца да палка Каліноўскага
- А перад гэтым «тэрарыстам» абвясцілі берасцейца, які данаціў, пісаў інтэрнэт-каментары ды спрабаваў далучыцца да плану «Перамога»
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна