Навіны

У Берасці плануюць забудаваць шматпавярховікамі 28 га

Сёння там амаль толькі дрэвы ды вада
Абвешчана дата аўкцыёна на права забудоваць 28 гектараў ля вуліцы Цаглянай у Берасці. Раней гэты кавалак быў выдзелены пад шматкватэрныя дамы. Адпаведна, пераможца аўкцыёна зможа праектаваць гэткія дамы і займацца іх будаўніцтвам.

Але сёння на гэтым кавалку зямлі — спрэс дрэвы ды сажалкі. Яны ляжаць паміж мікрараёнамі Гершоны і Паўднёвы.

Незадаволенасць тым, што зеляніну і водныя аб'екты збіраюцца пахаваць пад бетонам, ужо выказваюць каментатары ў сацсетках.
А Берасцейскі гарвыканкам тымчасам спадзяецца зарабіць з гэтай зямлі. Стартавая цана для аўкцыёну ўсталявана на ўзроўні 603 560 беларускіх рублёў (каля $207.5 тысяч).

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
2026-07-30 19:17