Але пушча з'яўляецца ахоўнай тэрыторыяй, дзе збольшага нельга чапаць нават паваленыя дрэвы
30 ліпеня 2026 Аляксандр Лукашэнка робіць візіт у Берасце і ваколіцы. У горад ён прыляцеў на верталёце. І выказаўся пра нібы «безгаспадарчасць» у Белавежскай пушчы.
«В Беловежской пуще надо наводить порядок. Не только по дороге, где я пролетал, а в Беловежской пуще в целом. Там очень-очень много поваленных деревьев. Я недоволен тем, что творится в Беловежской пуще, надо порядок наводить. Я не могу там все поваленные деревья вырубить, порубить на дрова и так далее» — прыводзіць цытату Лукашэнкі БелТА.
Але беларуская частка Белавежскай пушчы з'яўляецца нацыянальным паркам, то бок адным з відаў асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. На яе тэрыторыю распаўсюджваецца доўгі спіс абмежаванняў згодна з Законам РБ «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях».
І тэрыторыя Белавежскай пушчы дзеліцца на некалькі частак:

- запаведную
- рэгуляванага карыстання
- рэкрэацыйную
- гаспадарчую
На шматлікіх кавалках той жа зоны «рэгуляванага карыстання» цалкам забараняецца прыбіраць валеж. Таксама нельга чапаць валеж у некаторых частках рэкрэацыйнай зоны. Нельга пазбаўляцца валежу і ва ўсёй запаведнай зоне. Гэта ўсё прапісана ў палажэнні «Аб нацыянальным парку Белавежская пушча». Для гэтага прадугледжны выняткі толькі для загадзя акрэсленых істотных мэтаў, напрыклад, пры абслугоўванні дарог ці ліній электраперадач у запаведнай зоне, валеж можна толькі перамясціць непадалёк, вывозіць з леса забараняецца.
Невядома, якія дакладна часткі нацпарка меў на ўвазе Лукашэнка, калі выказаўся пра паваленыя дрэвы. Але хочам спадзявацца, што гатоўнасць чыноўнікаў выконваць любыя яго загады не прывядзе да грубага ўмяшання людзей на тэрыторыі, якія дамовіліся берагчы ад чалавека.
І нагадаем, што разам з польскай часткай, комплекс лясоў Белавежская пушча з'яўляецца аб'ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна

- В Бресте хотят построить еще один асфальтобетонный завод. К проекту есть вопросы у экологов
- Пластык. Яго знаходзяць унутры жывёл — і ўнутры чалавека. Чаму гэта небяспечна? І што з гэтым можна зрабіць?