Як стала вядома ад мужа Паліны Андрэя Шарэнды, для Паліны 13 верасня 2023 у чарговы раз не ўзялі перадачу. На спробу высветліць, чаму, адказалі, што 1 верасня хтосьці прынёс 30-кілаграмовую перадачу і ліміт на гэты месяц вычарпаны. Хто і што прынёс, не сталі гаварыць, маўляў, гэта скажуць блізкім сваякам. Калі патэлефанавала маці Паліны, то пачула, што, каб даведацца, хто і што, ёй трэба прыехаць асабіста. Але 72-гадовая маці Паліны хварэе і паехаць не можа.
Андрэй лічыць, што Паліне не перадаюць перадачы наўмысна. Бо гэта не першая спроба перадаць ёй перадачу ў верасні, калі Паліну 30 жніўня перавялі з Рэчыцкага ІЧУ ў Гомельскае СІЗА №3 пасля тыднёвай галадоўкі.
Калі насілі сябры перадачу на самым пачатку верасня, казалі «сёння ўжо прыносілі, другую браць не паложана», цяпер вось прыдумана іншая адгаворка. А знясіленай дрэннымі ўмовамі ўтрымання Паліне для ўзнаўлення арганізма пасля галадоўкі трэба добрае харчаванне і вітаміны ў выглядзе садавіны, гародніны і зеляніны. За гэтыя амаль два тыдні ніводнай перадачы не ўдалося перадаць. Знаёмыя і сябры дасылалі невялікія бандэролькі. Адміністрацыя СІЗА іх прымае, а ці атрымала Паліна — невядома.
Таксама стала вядома, што скаргі Паліны на дрэннае ўтрыманне ў ІЧУ Рэчыцкага РАУС, на тое, што яе накіроўвалі ў «Навінкі» на судова-псіхіятрычную экспертызу і што змясцілі пад варту падчас следчых дзеянняў па новай справе судом Рэчыцкага раёна не задаволены.
Пазбаўленне Паліны перадач, на думку родных, — гэта спроба зламаць яе перад судом за нібы злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.
Нагадаем, што палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана і асуджана на 2 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У 2022 годзе тэрмін ёй працягнулі на год. У 2023 практыка працягнення тэрміну паўтараецца.
Чытайце далей: