Як гэта было ў Варшаве
8 верасня 2026 на Замкавай плошчы ў Варшаве беларусы адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы — 512-ю гадавіну перамогі ў Аршанскай бітве 1514 года.
Адкрыў імпрэзу ксёндз Вячаслаў Барок. Ён памаліўся за нашых продкаў, якія палеглі, абараняючы Радзіму ад маскавітаў, і выказаў меркаванне, што да гэтага часу Беларусь акупаваная ўсё тым жа ворагам, а кожны народ мае права жыць у свабоднай краіне. Барок сказаў, што сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі: чалавекамор і беларусамор. Чалавекамор — бо ў Беларусі знішчаецца чалавечая годнасць, чалавека прымушаюць баяцца, маўчаць, хлусіць, адмаўляцца ад сумлення. Беларусамор — бо разам з чалавекам спрабуюць вынішчыць таксама Беларусь. Выціскаюць нашу мову, пераследуюць нашу культуру, перапісваюць нашу гісторыю, прымушаюць забыцца, хто мы і адкуль.

Арганізатарам акцыі выступіў лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык. Ён нагадаў, што бітва пад Оршай — адна з наймаштабнейшых перамог у супольнай ваеннай гісторыі беларусаў, літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў, якая на стагоддзе спыніла экспансію Масквы на захад. Сёння гэтая памяць натхняе на захаванне незалежнасці і нацыянальнай годнасці. Ён асвяціў коратка важнасць гэтага Дня:
Сіўчык нагадаў, што беларусы памятаюць пра слаўную беларускую гісторыю, пра нашых герояў і прапанаваў ўшанаваць усіх ваяроў, якія загінулі, змагаючыся за нашу Бацькаўшчыну, хвілінай маўчання.
- У 1514 годзе адбылася адна з найбольш слынных перамог у беларускай гісторыі. Гетман Канстанцін Астрожскі разбіў войскі маскавітаў і абараніў суверэнітэт ВКЛ. Аршанская бітва ўвайшла ў гісторыю Беларусі як Вялікая бітва.
- 34 гады таму, 8 верасня 1992 года, у Менску на плошчы Незалежнасці 12 афіцэраў разам з трыма тысячамі вайскоўцаў запасу прынялі прысягу на вернасць Беларусі.
Сіўчык нагадаў, што беларусы памятаюць пра слаўную беларускую гісторыю, пра нашых герояў і прапанаваў ўшанаваць усіх ваяроў, якія загінулі, змагаючыся за нашу Бацькаўшчыну, хвілінай маўчання.
Выступоўцаў было шмат, сярод якіх і вядомы беларускі палітык Зянон Пазняк. Усе яны выказвалі ўпэўненасць, што прыйдзе час, калі Дзень беларускай вайсковай славы 8 верасня беларусы будуць святкаваць на дзяржаўным узроўні.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 50 чалавек. Ушанаванне памяці праходзіла пад бела-чырвона-белымі сцягамі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 50 чалавек. Ушанаванне памяці праходзіла пад бела-чырвона-белымі сцягамі.
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
- Беларусы ў Варшаве ўшанавалі памяць ахвяр сталінізму і нацызму 23.08.2026
- Беларусы Варшавы не забылі. І правялі 16 жніўня 2026 акцыю
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна