Навіны

Цалкам адбыла пакаранне валантэрка, якая насіла перадачы ў берасцейскае СІЗА

Ёй прысудзілі паўтары гады зняволення
Ірына Прыгава да зняволення. Фота з асабістага архіву
Ірына Прыгава — 57-гадовая жыхарка Берасця. Была асуджана да 1 года 6 месяцаў калоніі за развешванне бчб-сцяжкоў, жоўта-блакітных стужак, а таксама пратэстныя ды антываенныя надпісы на будынках. Гэтае кваліфікавалі па трох крымінальных артыкулах: арт.341 (Псаванне маёмасці), ч.1 арт.339 (Хуліганства), ч.1 і ч.2 арт.368 (Абраза Лукашэнкі).

Як стала вядома берасцейскай «Вясне», у апошнія дні траўня-2023 жанчына выйшла з гомельскай жаночай калоніі №4. Яна цалкам адбыла пакаранне.
Made on
Tilda