Як стала вядома берасцейскай «Вясне» ад дасведчанай крыніцы, ў траўні 2024 года Уладзімір Гундар патэлефанаваў дачцэ Інзе, якой не даходзяць лісты ад бацькі. Настрой у яго нармальны, але яму, як лірычнаму па натуры чалавеку, які зараз бачыць свет толькі ў каменным «мяшку», прыходзіцца ўяўляць вясну ў сваіх думках, калі глядзіць на сфатаграфаваныя і адсканаваныя на паперу кветкі ля свайго дома. Філасофствуе пра тое, як перажывае сям'я хваробу і аперацыю сваёй любімай коткі. Любыя жыццёвыя дробязі, пра якія даведваецца ад сям'і, адгукаюцца ў яго душы. Шмат чытае і дзеліцца гэтым з блізкімі, запрашае родных да абмеркавання кніг. Сям'я стараецца падтрымаць яго дух прыкладамі з сітуацый людзей, якія выжылі ва ўмовах савецкіх ГУЛАГаў і нямецкіх канцлагераў. Але ён не надта аптымістычна ўспрымае гэтыя прыклады, бо выжыўшым было па 20-30 гадоў, а не 60 як яму.
Нагадаем, што палітвязень Уладзімір Гундар асуджаны на 20 гадоў пазбаўлення волі. Знаходзіцца за кратамі з 30 снежня 2020 г.
Нагадаем, што палітвязень Уладзімір Гундар асуджаны на 20 гадоў пазбаўлення волі. Знаходзіцца за кратамі з 30 снежня 2020 г.