Пра гэта паведаміў ейны муж Андрэй Шарэнда. Такія навіны ён атрымаў ад Паліны ў лісце, датаваным 13.10.2022.
Адтуль вынікае, што 9 кастрычніка Паліна скончыла адбываць 40 содняў запар у ШІЗА. Ёй перадалі 50-кілаграмовую пасылку ад родных — каб ужо 12 кастрычніка гэтае усё адабраць ды змясціць у ПКТ (памяшканне камернага тыпу).
Раней стала вядома, што на Паліну яшчэ раз завялі крымінальную справу за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" (артыкул 411 КК). Палітзняволенай ужо дадалі 1 год зняволення за тое ж нібыта "злоснае непадпарадкаванне", павялічыўшы тэрмін з 2 да 3 год калоніі.