27 і 28 снежня 2022 года ў пружанскім суддзе разглядалася крымінальная справа супраць 22-гадовага Міцкевіча Максіма Алегавіча. Суддзя Вадзім Мазоль.
Максіма абвінавачвалі па арт.369 Крымінальнага кодэксу Беларусі (Абраза прадстаўніка ўлады). Яшчэ раней пра справу супраць хлопца паведамлялі праўладныя тэлеграм-каналы, ды яшчэ тады берасцейская «Вясна» знайшла каментар Міцкевіча, за які завялі крымінальную справу.
Той допіс быў у тэлеграм-чаце «Лухтовикинги», напісаны 29 красавіка 2021 года. Ды з'яўляўся адказам на навіну пра інтэрв'ю Макея, згодна з якой чыноўнік заяўляў: беларускія ўлады пры падаўленні пратэстаў выбралі парушаць правы чалавека нібыта дзеля «захавання суверэнітэту».
Я цяпер стаў вядомы вынік суду: суддзя Мазоль знайшоў віну хлопца цалкам даказанай, ды прызначыў 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Да таго ж, тэлефон Міцкевіча вырашылі канфіскаваць як сродак здзяйснення злачынства ды перадаць на карысць дзяржавы.
На падставе гэтага рашэння суду Міцкевіча ўжо ўключылі ў «спіс-экстрэмістаў».