Прыйшоў ад палітвязня Гундара
Родныя нарэшце атрымалі ад палітвязня Уладзіміра Гундара кароценькі ліст. Ліст датаваны 15 кастрычнікам 2023. Уладзімір паведаміў, што знаходзіцца ў крытай магілёўскай турме №4 з 9 кастрычніка. Тыдзень прызвычайваўся да новых умоў. Перавезлі яго ў турму з бабруйскай калоніі №2 па рашэнню суда. На турэмным рэжыме Гундар правядзе тры гады.
Палітвязень паведаміў, што за ўвесь гэты час не атрымаў ад сям'і аніводнага ліста. Хаця, па словах родых, лісты яму пісаліся рэгулярна. Але на іх таксама не атрымлівалі адказаў.
Па словах Уладзіміра, увесь час пісаў лісты ў невядомасць. Пра здароўе і пабытовыя ўмовы нічога не паведаміў. Магчыма, пра гэта пісаў у тых лістах, якія не прапусцілі.
Але добра і за гэтыя некалькі радкоў, якія прынеслі сям'і супакой — жывы і можа пісаць лісты.
Праз званок у бухгалтэрыю турмы ўдалося даведацца, што грошы на рахунку ў яго ёсць і нават паспеў атаварыцца ў турэмнай краме. Гундар мае права закупіцца ў краме толькі на 37 рублёў у месяц, на адну базавую. А таксама мае права на адно ў год кароткатэрміновае спатканне, адну бандэроль у 2 кілаграмы. Грашовыя пераводы і лісты без абмежавання. Калі будзе пазбаўлены гэтага, то павінен родным паведаміць сам.

З трох месяцаў знаходжання ў калоніі, Гундар правёў у ШІЗА 2 месяцы.
Нагадаем, што з палітвязнем не было сувязі з трэцяга жніўня 2023. Баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар пакараны 20 гадамі калоніі, з іх 18 гадамі па «справе Аўтуховіча». Два гады дадалі па дзвюх іншых палітычных справах.