Навіны

Баранавіцкі раён: зямлю экс-палітвязня, ксяндза Генрыха Акалатовіча не змаглі прадаць з аўкцыёну

Ужо другі раз
Генрых Акалатовіч. Фота: katolik.life
На 7 красавіка 2026 быў прызначаны аўкцыён, дзе ўлады хацелі прадаць кавалак зямлі ў в.Новая Мыш (Баранавіцкі раён). Аўкцыён не адбыўся, паколькі не знайшлося ахвочых паўдзельнічаць.

Уласнікам зямлі пазначаны Генрых Акалатовіч — ксёндз, былы палітвязень.

Сённяшні аўкцыён стаў ужо другой спробай беларускіх уладаў прымусова прадаць гэты кавалак зямлі. Папярэдні аўкцыён меўся адбыцца паўтары месяцы таму — і тады таксама ніхто не захацеў паўдзельнічаць у аўкцыёне.
Зямля, якая належыць Генрыху Акалатовічу — і якую беларускія ўлады спрабуюць прымусова прадаць. Крыніца фота: сайт БелЮрЗабеспячэння
Нагадаем, што Генрых Акалатовіч быў затрыманы напрыканцы 2023 года. Яго абвінавацілі ажно ў «здрадзе дзяржаве» і далі 11 гадоў калоніі — але ксёндз апынуўся на волі ў лістападзе 2025 года. Акалатовіча «памілавалі» і, хаця ён грамадзянін Беларусі, прымусова выслалі за мяжу.

Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda