Навіны

Вярхоўны суд пакінуў прысуд пінчуку без зменаў: тры гады калоніі

Па другой крымінальнай справе супраць яго ж пакуль няма навін
Сяргей Савіч. Крыніца фота: сацсеткі
Як стала вядома берасцейскай «Вясне», 21 лютага 2023 года разглядалася апеляцыйная скарга на вырак палітвязню Сяргею Савічу. Калегія суддзяў Вярхоўнага суда (ўзначальвала калегію Таццяна Васілевіч) пастанавіла пакінуць прысуд мужчыне без зменаў.

Нагадаем, што пінчука Сяргея Савіча за 1 тэлеграм-паведамленне асудзілі па арт.130 (Распальванне варожасці) да 3 год калоніі. Пры гэтым на мужчыну заведзена яшчэ адна крымінальная справа, па ч.3 арт.361-1 (Уваход у склад экстрэмісцкага фармавання). Другая справа пакуль не дайшла да суду.
Made on
Tilda