Навіны

Палітзняволенага пінчука перавялі ў баранавіцкае СІЗА

Там ён будзе ў чаканні апеляцыі на першы прысуд, дзе другая крымінальная справа — незразумела

Сяргей Савіч. Крыніца фота: сацсеткі

Як стала вядома берасцейскай «Вясне», Сяргея Савіча перавялі ў СІЗА №6. Апеляцыю на яго прысуд будзе разглядаць Вярхоўны суд напрыканцы лютага 2023 года.

Нагадаем, што ў лістападзе 2022 года за 1 тэлеграм-паведамленне Савіча асудзілі па арт.130 (Распальванне варожасці) да 3 год калоніі. Пры гэтым на пінчука заведзена яшчэ адна крымінальная справа, па ч.3 арт.361-1 (Уваход у склад экстрэмісцкага фармавання). На якой стадыі знаходзіцца гэтая другая справа — невядома.

Чытайце таксама:
Made on
Tilda