Навіны

Палітвязень Юрый Касцюк выйшаў на волю. Ён цалкам адбыў пакаранне

24-гадовага берасцейца Юрыя Касцюка абвінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў па артыкуле 370 КК.

Па матэрыялах следства, 4 верасня 2020 года Юрый ішоў з сябрамі каля гасцініцы “Маладзёжная” ў Брэсце і падчас размовы тузануў дзяржаўны сцяг на будынку, які адразу зваліўся. Адміністрацыя гатэлю вылучыла матэрыяльныя прэтэнзіі за зламанае дрэўка ў памеры 58 рублёў. 17 лістапада 2020 года Юрыю прысудзілі 1 год «хіміі».

23 лістапада 2021 года адбыўся суд па замене пакарання на больш строгае. У выніку Юрыю прысудзілі 1 месяц і 16 дзён калоніі агульнага рэжыму. З «хіміі» яго перавялі ў гродзенскую турму №1.

6 студзеня ў палітвязня скончыўся тэрмін пакарання і ён выйшаў на волю.

Крыніца: Палітвязні Беларусі

Костюк в день освобождения
Made on
Tilda