Навіны
Месяц таму паставілі пасярод Берасця «назаўсёды» — але ўжо прыбралі
Дэмантавана «ўзняцце савецкага сцяга над Рэйхстагам»
Той арт-аб'ект
выклікаў
шматлікія пытанні сярод гараджан. Як у якасці выканання, так і ў гістарычнай дакладнасці.
А цяпер, як бачна з сацсетак, пластыкавае «узняцце савецкага сцяга над Рэйхстагам» знікла.
Такім чынам:
17 чэрвеня 2026 арт-аб'ект з'явіўся на скрыжаванні бульвараў і пр-та Машэрава
тады ж лакальныя медыі пісалі, што арт-аб'ект у горадзе «назаўсёды»
16 ліпеня з'явіліся першыя паведамленні, што спрэчны аб'ект прыбралі
18 ліпеня на тым жа месцы ўжо
стаіць
іншы аб'ект — з гербам горада, васількамі і контурам Беларусі
Чытайце таксама:
У Берасці паставілі «арт-аб'ект». Яго ўжо рэкламуюць як праслаўленне «важнасці захавання гістарычнай памяці», вось толькі сам аб'ект адлюстроўвае зацэнзураваную версію вядомай сцэны
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам
.
Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
2026-07-18 21:40